Skip to main content

У Гродне ўрачыста адзначылі 15-годдзе душпастырства працаўнікоў чыгункі

У нядзелю 25 лістапада з нагоды ўспаміну св. Кацярыны Александрыйскай ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (мікрараён дзевятоўка) сабраліся працаўнікі чыгункі на чале з кс. біскупам Аляксандрам Кашкевічам. Ва ўрачыстасцях пранялі ўдзел чыгуначнікі з Польшчы, а таксама прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы пратаіерэй Аляксандр Велісейчык, які ад імя біскупа гродзенскага і ваўкавыскага Арцемія скіраваў віншаванні.

Апрача ўрачыстай св. Імшы, гродзенскім архіпастырам быў асвечаны помнік св. Кацярыне Александрыйскай, якая з’яўляецца апякункай усіх працаўнікоў чыгункі, а таксама зладжаны канцэрт парафіяльным музычным гуртом.

Заснавальнікам і ініцыятарам вышэй узгаданага душпастырства, якое паўстала ў 1992 годзе ў Парэччы, з’яўляецца а. др Андрэй Шчупал СSsR, выкладчык гродзенскай семінарыі. Пазней у 1995 годзе такое душпастырства было заснавана пры гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. На дадзены момант дыяцэзіяльным душпастырам чыгуначнікаў з’яўляецца а. Станіслаў Станеўскі СSsR, які разам з імі праводзіць малітоўна-фармацыйныя сустрэчы і арганізоўвае супольныя паломніцтвы і падарожжы. Да душпастырства належыць каля 50 асобаў.

У гэтым годзе чыгуначнікі адзначаюць таксама 150-годдзе існавання беларускай чыгункі.

Фотаздымкі