Каля 200 мужчын прайшло вуліцамі польскага Тарнабжэга з спевамі рэлігійных песень і супольнай малітвай, каб засведчыць сваю духоўную моц. Марш арганізавалі Рыцары Калумба з Рады імя бл. мучаніка кс. Ежы Папялушка, да іх далучылася Брацтва св. Юзафа з Ніцка і Тарнабжэга.
Ідэю ўзялі з Марша, які ўжо тры гады ладзіцца ў Вроцлаве.
- Праз гэты Марш хочам паказаць, што роля мужчыны як сведкі веры ў сям’і, Касцёле і грамадстве вельмі важная. Пакліканне мужчыны гэта не толькі ўтрыманне сям’і і дбанне пра яе матэрыяльны быт, але таксама паказванне сапраўднай духоўнасці і адчувальнасці на духоўныя справы, - распавёў Рафал Трач, Рыцар Калумба.
Супольную мужчынскую сустрэчу распачала св. Імша, спалучаная са сведчаннем чалавека з абмежаванымі магчымасцямі аб каштоўнасці веры ў пераадоленні штодзённых цяжкасцей.
Удзельнікі прамаршыравалі вуліцамі горада з касцёла св. Хрыста Валадара пад помнік Сэрца Езуса, затрымліваючыся на малітву пры пяці стацыях. Шмат людзей, хто назіраў за маршам, былі здзіўленыя, што такая група мужчын у нядзельны вечар ходзіць па вуліцах і моліцца.
Паводле http://sandomierz.gosc.pl