Злучаючыся з паўсюдным Касцёлам, 11 кастрычніка а 12-й гадзіне вернікі сабраліся разам на ўрачыстай Літургіі на распачацце Года веры ў гродзенскай катэдры. Як і ў тысячы іншых каталіцкіх святынях па ўсім свеце, вернікі супольна адгаварылі "Сімвал веры". Гэтая малітва павінна стаць асаблівым вызнаннем веры ў Год веры. У казанні вікарый Фарнага касцёла кс. Валеры Спірыдон нагадаў пра пачатак Года веры і распачацце Сінода біскупаў па новай евангелізацыі. Кс. Валеры казаў пра значэнне веры для кожнага чалавека і залікаў, каб людзі далучаліся да евангелізацыі праз сведчанне ўласнага вопыту веры і праз учынкі любові, каб "быць жывымі знакамі прысутнасці Хрыста ў сучасным свеце".
