Skip to main content

Касцёл задаволены прэміяй Нобеля за ствалавыя клеткі

Каталіцкі Касцёл з задавальненнем прыняў навіну аб прызнанні прэміі Нобеля ў галіне медыцыны за даследаванне ствалавых клетак, якія атрыманы не з эмбрыёнаў, а з дарослых клетак самога пацыента. Біскуп Марчэла Санчэз Саронда, канцлер Папскай Акадэміі Навук, выказаў у сувязі з гэтым надзею, што рашэнне Нобелеўскага камітэта будзе ясным сігналам для навукоўцаў і тых, хто фінансуе іх даследаванні.

 Аказваецца, што каб здабыць ствалавыя клеткі, не трэба пазбаўляць жыцця чалавечыя эмбрыёны.

- Лепшыя вынікі прыносяць клеткі, якія паходзяць з цела пацыента, здабыццё якіх не выклікае ніякіх маральных палемік, – адзначае канцлер Папскай Акадэміі Навук.

Узнагароду ў галіне медыцыны для Шыны Яманакі і Джона Гардона з задавальненнем успрынялі таксама еўрапейскія біскупы. Заяву адносна гэтай справы выдала Камісія епіскапатаў еўрапейскай супольнасці (COMECE). Як расказаў Ватыканскаму Радыё яе генеральны сакратар кс. Пётр Мазуркевіч, гэтая ўзнагарода настолькі важная, паколькі Еўрапейскі саюз па-ранейшаму мае намер фінансаваць спрэчныя даследаванні над клеткамі, атрыманымі з эмбрыёнаў.

Даследаванні, якія праводзіў галоўным чынам сп. Яманака, паказваюць, што больш перспектыўнымі, калі гаварыць аб прымяненні ў медыцыне, з'яўляюцца дадзеныя ствалавыя клеткі, якія не выклікаюць ніякіх этычных сумненняў, – сказаў кс. Мазуркевіч. – Я лічу, што гэта доказ таго, што калі мы гаворым аб навуцы і этыцы, то этыка не зачыняе дзверы развіццю навукі, а толькі паказвае правільныя дзверы і тым самым абараняе чалавецтва перад развіццём навукі такім шляхам, які б канчаткова зрабіў бы гэты свет менш чалавечным, а паказвае тыя накірункі, у якіх неабходна праводзіць даследаванні, каб гэты свет зрабіць больш гуманным.”

Паводле матэрыялаў Ватыканскага Радыё