
Ва ўрачыстасці прымалі ўдзел кс. Раман Катлімоўскі - прафесар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, які прамовіў казанне. Таксама прымалі ўдзел кс. дзекан Здзіслаў Пікула, святары, якія служаць у Астраўцы, а таксама сёстры эўхарысткі на чале з генеральнай маці манаскай супольнасці эўхарыстак с. Малгажатай і правінцыянальнай с. Зоф'яй, а таксама прысутнічалі сёстры, якія раней працавалі і якія працуюць цяпер у Астраўцы.