Skip to main content

Новы нумар газеты "Слова Жыцця"

sz 20Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)

Біскуп Гродзенскі: захоўваць традыцыі і адкрываць сэрцы для новых выклікаў. Афіцыйна распачынаючы служэнне ў якасці пастыра Гродзенскай дыяцэзіі, біскуп Уладзімір Гуляй даў спецыяльнае інтэрв’ю для “Слова Жыцця”. У ім распавёў пра бачанне сваёй місіі і прыярытэты, якія выдзяляе ў душпастырскай праграме Касцёла на Гродзеншчыне.

Светлы душпастыр, чый шлях асвячала Любоў. На 51-м годзе жыцця адышоў у вечнасць кс. Андрэй Горбач, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Астраўцы: “Мы верым, што ён быў залічаны да людзей святла ў вачах самога Бога…”.

Чаму штодзённасць руйнуе сямейныя стасункі? Што рабіць, калі быт зацягвае, а пачуцці ў пары згасаюць, – парады псіхолага.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету з 10 лістапада ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская