8 кастрычніка ў біскупскай курыі ў Гродне прайшло пасяджэнне калегіі кансультантаў і святарскай рады Гродзенскай дыяцэзіі.
У пасяджэнні ўдзельнічалі ў агульнай колькасці 18 святароў, якія з’яўляюцца членамі калегіі кансультантаў і святарскай рады на моцы пасады, у адпаведнасці з выбарам духавенства і па прызначэнні біскупа. Перыяд дзейнасці цяперашніх калегіі кансультантаў і святарскай рады Гродзенскай дыяцэзіі працягваецца з 2024 па 2029 год.
На пасяджэнні былі абмеркаваны важныя і актуальныя пытанні, звязаныя з жыццём дыяцэзіі і душпастырскай дзейнасцю святароў. Узначаліў пасяджэнне і кіраваў абмеркаваннем біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Іерарх падзякаваў святарам і заклікаў да сумеснага нястомнага служэння вернікам дыяцэзіі.
Пратакол пасяджэння будзе прадстаўлены ўсім святарам дыяцэзіі.
Наступнае пасяджэнне запланавана на 21 студзеня 2026 г.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі