На ўрачыстасці ў Навагрудку ў гонар благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, якія загінулі мучаніцкай смерцю ў час Другой сусветнай вайны, сёлета ўпершыню прыйшла пешая пілігрымка з Ліды.
Пілігрымка, якая адбылася ў апошнія дні ліпеня, стала значнай падзеяй у гісторыі лідскай парафіі св. Юзафа, Рамесніка, і благаслаўлёных назарэтанак-мучаніц. У ёй узялі ўдзел вернікі не толькі гэтай парафіі, але і іншых парафій Ліды, а таксама з Гродна, Радуні і Шчучына.
Пілігрымка пачалася малітвай на Эўхарыстыі разам з каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі біскупам Уладзімірам Гуляем. Іерарх заахвоціў вернікаў да малітоўнага пілігрымавання і ўдзяліў ім благаслаўленне. Некаторы час біскуп сам прайшоў у пілігрымцы. Разам з ім пілігрымы пераадолелі апошнюю частку шляху, набліжаючыся да месца мучаніцкай смерці назарэтанак, каб дзякаваць Богу за дар іх ахвяры.
Адметнай падзеяй у пілігрымцы былі духоўныя канферэнцыі, якія прамаўляў да ўдзельнікаў намінат Андрэй Зноска, прызначаны дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі. Ён распавёў пілігрымам, што Навагрудак і благаслаўлёныя назарэтанкі вельмі блізкія яму, паколькі з самага дзяцінства ён наведваў навагрудскую Фару і разам з бацькамі маліўся на месцы пахавання мучаніц. Таксама біскуп-намінат адзначыў, што святасць патрабуе вялікіх намаганняў.
Асноўнай тэмай гэтых “рэкалекцый у дарозе” былі навагрудскія назарэтанкі і іх мучаніцкая смерць дзеля жыцця іншых. Пілігрымы адзначаюць, што прыклад адкрытасці назарэтанак-мучаніц і іх клопату пра бліжняга даў ім магчымасць усвядоміць моц супольнасці Святога Касцёла. Вернікі ўзгадваюць і пра такія моманты пілігрымавання, як малітва і разважанне над Божым словам, новыя знаёмствы і сяброўскія размовы, гасціннасць і дабрыня парафіян з Мінойт і Бярозаўкі разам з іх пробашчам кс. Андрэем Радзевічам, спевы і танцы.
Удзельнікі пілігрымкі кажуць, што, нягледзячы на цяжкасці і стомленасць, гэта была добрая магчымасць адчуць сябе часткай збаўчай супольнасці святых – супольнасці, дзе ёсць благаслаўлёныя сёстры-мучаніцы, якія моляцца за людзей перад абліччам Бога, і ёсць яны самі, якія ідуць шляхам веры і імкнення да святасці ў штодзённасці.
Вернікі спадзяюцца, што гэтая пілігрымка стане традыцыяй, таму ўжо цяпер запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да яе ў наступным годзе.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Людміла Віхаценка