Skip to main content

Біскуп Кашкевіч у Будславе: давайце разам з Марыяй адкрываць Езуса кожны дзень

kaszkewicz budslau 56 ліпеня ў межах адпустовых урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў ранішнюю Эўхарыстыю ў мясцовай базыліцы, дзе знаходзіцца цудадзейны абраз Панны Марыі.

На Імшы сабраліся пілігрымы, якія прыбылі ў гэтае асаблівае, асвячанае малітвай і верай многіх пакаленняў месца з розных бакоў Беларусі.

У гаміліі біскуп падкрэсліў, што “кожны з нас, без выключэння, атрымаў ад Езуса асаблівы дар”, якім з’яўляецца Панна Марыя – “наша нябесная, духоўная, прыёмная Маці”.

Як адзначыў іерарх, Марыя хоча нагадаць кожнаму, што ў асобе Езуса Хрыста Пан Бог стаў Эмануэлем – Богам з намі.

“Мы не мусім шукаць Яго недзе далёка. Ён з намі, сярод нас, у нашым звычайным, штодзённым жыцці. Пан Бог хацеў пасяліцца і жыць сярод свайго народу, тут Яго санктуарый, тут мы можам штодзень сустракацца з Ім і адчуваць Яго любоў”, – сказаў біскуп.

Па словах пастыра Касцёла на Гродзеншчына, “Марыя нясе нам Кагосьці, хто большы і магутнейшы за Яе”, “Марыя, маленькая і пакорная, поўная радасці, бо даверылася Таму, хто Найвялікшы”.

kaszkewicz budslau 9

Іерарх дадаў, што Марыя праслаўляе Бога – значыць хваліць Яго веліч – і запрашае кожнага рабіць тое ж: давяраць Богу і праслаўляць Яго за вялікія рэчы.

“Маці Божая, якая ў таямніцы адведзінаў “нясе” нам Езуса, вучыць нас, што найбольшы і найцудоўнейшы дар – Ён сам. Ужо сама Яго прысутнасць у нашым жыцці – найвялікшае шчасце”, – адзначыў біскуп і заахвоціў пілігрымаў адкрываць гэтае шчасце з Паннай Марыяй кожны дзень.

Па рашэнні беларускага каталіцкага епіскапату сёлетні Будслаўскі фэст праходзіць пад дэвізам “Найсвяцейшае Сэрца Езуса – супакой і паяднанне нашае”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі