Skip to main content

У Гродне біскуп Уладзімір Гуляй благаславіў стравы на велікодны стол

swenconka 1819 красавіка, у Вялікую суботу, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй благаславіў стравы на велікодны стол у некаторых парафіях Гродна.

Згодна са старадаўняй традыцыяй, у Касцёле прынята благаслаўляць стравы, якія з’яўляюцца неадменным атрыбутам святочнага стала на Пасху.

Вернікі прыносяць у святыню на благаслаўленне хлеб і іншае святочнае печыва на ўспамін хлеба, якім Езус накарміў народ, што слухаў Яго ў пустыні. Акрамя таго, у прыгожа аздобленых і асабліва духмяных пасля посту велікодных кошыках можна ўбачыць кілбасы, вяндліны і іншыя стравы на ўспамін пасхальнага ягняці, а таксама соль, якая захоўвае ежу ад псавання.

swenconka 2

Бадай што, самым важным элементам святочнага стала на Вялікдзень у нас з’яўляюцца фарбаваныя яйкі, «пісанкі» – старадаўні сімвал новага жыцця.

Біскуп Уладзімір наведаў гродзенскія парафіі Святога Духа (Альшанка), благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай (Баранавічы) і Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка).

Звяртаючыся да вернікаў, біскуп Гродзенскі заклікаў напаўняцца супакоем і быць Хрыстовым святлом. Іерарх павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым святам і пажадаў захоўваць у сэрцы святло і любоў, якім адорвае нас Уваскрослы Езус.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі