Skip to main content

Новы нумар газеты "Слова Жыцця"

8szШто цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)

Вырушым у дарогу разам з Уваскрослым. Народнае асэнсаванне пасхальнай падзеі – гэта Шлях Крыжа і Шлях Святла. Шлях Святла вядзе ад усведамлення рэальнасці пакуты, якая ў Божым плане не з’яўляецца фіналам жыцця, да надзеі дасягнення сапраўднай мэты чалавека: вызвалення, радасці, міру.

Экуменічны Вялікдзень. Сёлета хрысціяне ўсіх канфесій – рыма- і грэка-католікі, праваслаўныя, пратэстанты – святкуюць Уваскрасенне Езуса Хрыста ў адзін дзень. Гэта прадстаўляе ўнікальную магчымасць адзначыць Вялікдзень разам.

Асаблівасці генеалагічнага пошуку па саслоўях. Якія саслоўі існавалі ў Расійскай імперыі і як вызначыць прыналежнасць продкаў да пэўнай сацыяльнай групы – распавядае генеалог.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Газету можна набыць з 20 красавіка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Наступны нумар – 4 мая.

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская