Skip to main content

Аднымі з першых у Будслаў прыйшлі пілігрымы з Ліды

2024 07 05 Lida20240705 0055Днём 5 ліпеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на агульнабеларускі фэст пачалі прыбываць першыя пілігрымы. Сярод іх удзельнікі пешай пілігрымкі з Ліды, якая прыйшла сюды пасля дзевяцідзённага шляху, пераадолеўшы 250 км.

Разам з пілігрымамі з Гродзеншчыны ўвайшоў у Будслаў каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй.

Перад уваходам у базыліку пілігрымаў сустрэў і прывітаў пробашч будслаўскай парафіі кс. Дзмітрый Дубовік.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Віктар Ведзень, catholic.by