Skip to main content

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў наведаў касцёл святых Пятра і Паўла ў Іўі

iye sustrecza 119 чэрвеня ў Іўі адбылося выязное пасяджэнне калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. У межах візіту ў Іўе Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак наведаў касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла.

Як паведамляе ivyenews.by, у ходзе пасяджэння разглядалася пытанне аб рабоце мясцовых выканаўчых органаў Гродзенскай вобласці па забеспячэнні захавання рэлігійнымі арганізацыямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” і рэгуляванні канфесійных адносін.

У час свайго выступлення Аляксандр Румак адзначыў: “Традыцыйна, штогод мы выязджаем у рэгіёны, каб на месцах паглядзець, як праводзіцца работа па выкананні закона “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, для таго, каб разумець, якія ёсць праблемы, якія пытанні неабходна вырашаць. Вельмі актуальна ў гэтым годзе, паколькі ўступае ў сілу новы закон “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”. Патрэбна будзе перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый”. Як дадаў Упаўнаважаны, на пасяджэнні ўдзельнікі будуць гаварыць “аб тым, што неабходна зрабіць нам для таго, каб кожны чалавек у Беларусі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь меў магчымасць свабодна рэалізаваць сваё права на выбар веравызнання”.

iye sustrecza 2

На пасяджэнні асаблівасцямі Гродзенскага рэгіёну былі названы шматнацыянальнасць і шматканфесійнасць. У вобласці ажыццяўляюць дзейнасць 498 рэлігійных арганізацый розных канфесій і 554 святары. Падрыхтоўку кадраў для рэлігійных арганізацый, Праваслаўнай Царквы і Рыма-Каталіцкага Касцёла на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ажыццяўляюць праваслаўная Мінская вышэйшая духоўная семінарыя, каталіцкая Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне, Тэалагічны каледж імя св. Казіміра.

Таксама было заўважана, што па-за ўвагай органаў улады не застаецца праца святароў з дзецьмі. У 2023/2024 навучальным годзе ў Гродзенскай вобласці дзейнічала 391 нядзельная школа розных канфесій з больш за 12 тыс. навучэнцаў. Да гэтай работы падключаны работнікі сістэмы адукацыі, бацькоўская супольнасць.

iye sustrecza 3

Адзначалася, што ва ўсіх раёнах вобласці праводзяцца сустрэчы са святарамі. У ходзе іх духавенства інфармавана аб неабходнасці выканання заканадаўства, правіл пажарна-тэхнічнага стану культавых аб’ектаў і інш.

Таксама было нагадана пра дзейнасць дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” па рэалізацыі сацыяльных праектаў.

Наконт Іўеўскага раёна на пасяджэнні адзначалася, што з 25 яго культавых аб’ектаў практычна палова знаходзіцца ў дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Было дададзена, што гэта садзейнічае развіццю рэлігійнага турызму ў раёне і што ўсе 12 рэлігійных аб’ектаў уключаны ў турыстычныя маршруты.

Члены калегіі таксама наведалі Іўеўскі музей нацыянальных культур, азнаёміліся з дзейнасцю Мусульманскай рэлігійнай супольнасці Іўя і прыходам праваслаўнага храма святога мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага.

iye sustrecza 4

Крайнім пунктам праграмы быў касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла. Спачатку госці наведалі нядаўна адкрыты парафіяльны музей, дзе пазнаёміліся з гісторыяй святыні і тым, як развіваецца парафія ў апошнія гады. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў падзякаваў пробашчу і вернікам парафіі за захаванне агульнай спадчыны і дадзеную кожнаму магчымасць пазнаёміцца з ёю.

Раман Ярмош, ivyenews.by

Фота: ivyenews.by