Skip to main content

Біскуп Гродзенскі зацвердзіў статут евангелізацыйнай супольнасці “Эхад”

ehad 5Нядаўна Каталіцкая евангелізацыйная супольнасць “Эхад”, якая на працягу шасці гадоў дзейнічае пры катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, атрымала афіцыйны статус у Каталіцкім Касцёле.

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч пасля некалькіх сустрэч з лідарамі супольнасці зацвердзіў і падпісаў яе статут. Дакумент уручыў лідару супольнасці Анатолю Канарскаму на нядзельнай сустрэчы “Эхад” кс. Алег Пятрашка, прызначаны пастаянным духоўным апекуном і касцёльным асістэнтам супольнасці. На гэтай сустрэчы ксёндз Алег, які таксама атрымаў з рук біскупа Гродзенскага дэкрэт аб сваім прызначэнні, быў афіцыйна прадстаўлены членам супольнасці і гасцям.

Асноўны напрамак дзейнасці супольнасці “Эхад” – евангелізацыя і духоўнае развіццё яе членаў, сяброў і гасцей сустрэч, якія яна праводзіць. “Эхад” цесна супрацоўнічае з іншымі каталіцкімі супольнасцямі з розных гарадоў і імкнецца да прынясення духоўных плёнаў на дабро Каталіцкага Касцёла і хрысціянскага свету.

ehad 1 2

Першая сустрэча супольнасці адбылася 4 сакавіка 2018 г.

Члены “Эхад” спадзяюцца, што афіцыйнае зацвярджэнне заахвоціць не толькі гэтую супольнасць, але і іншыя касцёльныя супольнасці і рухі да яшчэ больш стараннай працы на карысць Касцёла на Беларусі ў плённым супрацоўніцтве з іерархамі Касцёла і згодна з яго вучэннем.

Падрабязней пра супольнасць можна даведацца на яе сайце, у сацыяльных сетках і на youtube-канале:

сайт – ehad.by

YouTube – Эхад

Instagram – ehad_grodno

Telegram – @Ehad

Facebook – Католическая евангелизационная община “Эхад”

Viber – Эхад

 

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі