Skip to main content

Заўтра ІХ Нацыянальны дзень "Карытас"

Традыцыйна ў III Нядзелю Вялікага посту адзначаецца Нацыянальны дзень “Caritas”. Сёлета гэта будзе ўжо ІХ Дзень дабрачыннай арганізацыі “Caritas”. Пра тое, чым жыве гродзенскае аддзяленне гэтай арганізацыі, мы паразмаўлялі з яе дырэктарам кс. Віталём Дабраловічам.

- Вы шмат дапамагаеце людзям у патрэбе. А ці знаходзіце вы падтрымку і дапамогу сярод мясцовых людзей?

- Трэба сказать, што ў гэтым кірунку працуем шмат, і людзі нашыя сапраўды адгукаюцца. Магчыма, сёння іх не так шмат, але яны маюць жаданне дапамагаць. Вельмі важным з’яўляцца наш дыялог з патэнцыяльнымі ахвярадаўцамі. Ад таго, наколькі граматна зможам расказаць пра нашую дзейнасць, залежыць тое, наколькі можам чакаць іх жадання дапамагчы нам у нейкім праекце. Мы сапраўды знаходзім падтрымку сярод нашых людзей.

- Ці хтосьці прыходзіць з канкрэтнай дапамогай у вашую арганізацыю, каб адрасаваць яе патрабуючым?

- Так, і сёння гэтых людзей усё больш, частка людзей сярод такіх ахвярадаўцаў жадае застацца невядомымі.

- Якая спецыфіка дзейнасці "Карытас" у Беларусі і Гродне ў прыватнасці ў параўнанні з іншымі краінамі, дзе дзейнічае "Карытас"? Ці можна назіраць гэтую спецыфіку ўвогуле?

- Па праўдзе кажучы, спецыяльна над гэтым не задумваўся. Але напэўна, кожны рэгіён багаты сваімі традыцыямі дапамогі і выкарыстання сродкаў. У розных краінах гэта адбываецца па-рознаму. У нас мы маем магчымасць выкарыстаць дапамогу толькі ад людзей або ад розных арганізацый. А напрыклад, у суседніх краінах Еўропы “Карытас”, як і іншыя дабрачынныя арганізацыі, маюць магчымасць атрымаць падтрымку ад дзяржавы. Аднак варта адзначыць, што наша краіна таксама працуе над законапраектам сацыяльнага заказу. Ужо гэтым летам, магчыма, будзе прыняты законапроект аб сацыяльным дзяржаўным заказе.

- За якой дапамогай да вас звяртаюцца найчасцей?

- Найчасцей просяць адзенне, абутак і прадукты. Хоць таксама шмат людзей звяртаецца за дапамамогай сродкамі гігіены, за медычнай тэхнікай (каляскі, мыліцы).

- Ці можа да вас прыйсці за дапамогай скажам так "чалавек з вуліцы"?

- Кожны можа да нас прыйсці і атрымаць дапамогу, толькі папярэдне павінен сабраць даведкі аб складзе сям’і, аб прыбытку сям’і, мець пашпарт і напісаць заяву на дапамогу.

- Каму "Карытас" дапамагае? Акрамя матэрыяльнай дапамогі, вы аказваеце дапамогу іншага характару – духоўную, псіхалагічную?

- Заданнем “Карытас” з’яўляецца дапамагаць кожнаму, хто звернецца па дапамогу. Гэта дапамога павінна быць перш за ўсё духоўная, а таксама і матэрыяльная. Трэба прызнаць, што не кожнаму чалавеку маем магчымасць дапамагчы. Бо нашыя матэрыяльныя сродкі, як і абмежаваная колькасць супрацоўнікаў, ставяць свае межы дапамогі.

- Якія акцыі "Карытас" найбольш папулярныя сярод людзей? На што больш ахвотна адгукаюцца?

- Найбольш актыўнай з’яўляецца акцыя “Вігілійная дапамога дзецям” у перыяд Адвэнту і часу Божага Нараджэння. Другой з’яўляецца арганізацыя адпачынку дзяцей падчас летніх канікулаў.

Здымак з http://caritas.org.br