Skip to main content

Фотафакт: у Гудагаі памаліліся за працаўнікоў культуры

kultyra 18 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) сабраліся на малітве ў сваё прафесійнае свята працаўнікі культуры.

На святой Імшы, у якой удзельнічалі працаўнікі культуры, асаблівым чынам маліліся за іх. У Пана Бога прасілі праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці патрэбныя для іх дары і ласкі.

kultyra 2

Наймалодшыя парафіяне ў межах падзякі ўручылі ўсім прысутным працаўнікам культуры кветкі, падрыхтаваныя ўласнаручна.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: с. Ідалія Мархоцкая