- Для нашай каманды святароў гэта другая спроба выступіць, – адзначыў капітан каманды кс. Павел Салабуда. – Год таму наша каманда была апошняй. Сёлета мы маем надзею на лепшыя вынікі. Перш за ўсё, перад Венгрыяй як каманда мы мелі магчымасць сустрэцца і патрэніравацца ў сапраўднай спартыўнай зале ў Лідзе. Усімі нашымі сустрэчамі кіраваў прафесійны трэнер, які таксама разам з намі выпраўляецца на чэмпіянат. Акрамя гэтага, у нашу каманду сёлета прыйшло некалькі новых ксяндзоў, якія ўзмацнілі наш склад. Нягледзячы на складаную групу, у якую мы трапілі, мы маем шанец на добры вынік. У склад каманды ўваходзяць ксяндзы, якім падабаецца міні-футбол і звычайны футбол. У духоўным і душпастырскім жыцці у нас ёсць трохі часу на спорт, і гэта вельмі патрэбна. Няхай Беларусь моліцца і, канешне, балее за нас.
Па лёсаванні арганізатараў каманда нашых святароў трапіла ў групу А:
1. Венгрыя
2. Харватыя
3. Боснія і Герцагавіна
4. Беларусь
5. Славенія
У групу В трапілі каманды наступных краін:
1. Партугалія
2. Польшча
3. Украіна
4. Аўстрыя
5. Румынія
6. Славакія
Трэба аздначыць, што ў мінулым годзе дзве каманды святароў з нашай групы, Харватыя і Боснія, гралі ў паўфінале. Найлепшыя каманды згуляюць у апошні дзень чэмпіянату ў фінале. Жадаем нашым святарам-футбалістам поспехаў у Венгрыі.