
Ксяндзы дыяканы, якія палічацца годнымі пасвячэнняў прэзбітэрату, на момант пасвячэнняў ужо скончаць навучанне ў семінарыі, а таксама адбудуць літургічна-душпастырскую практыку. Таксама перад пасвячэннямі запланаваны рэкалекцыі, якія будзе праводзіць духоўны айцец семінарыі. Падчас рэкалекцый будучыя святары 5 дзён будуць у цішыні і засяроджанні рыхтавацца да прыняцца святарскіх пасвячэнняў. Пасля пасвячэнняў неапрэзбітэры адправяць прыміцыйную св. Імшу ў сваёй роднай парафіі. Затым Пастыр дыяцэзіі накіруе іх са святарскім служэннем па парафіях нашай дыяцэзіі.