Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць і канфірмацыя адбыліся ў Лаздунах

lazdyny 1827 жніўня парафію святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах (Іўеўскі дэканат) наведаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У гэты дзень парафія святкавала адпустовую ўрачыстасць у гонар Маці Божай Чэнстахоўскай (Яснагорскай).

На святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп, вернікі парафіі, у цэлым 71 чалавек, прыступілі да канфірмацыі. На пачатку Эўхарыстыі пробашч кс. Артур Валчкевіч прывітаў шматлікіх прысутных і звярнуўся да іерарха з просьбай удзяліць парафіянам сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

Біскуп цэлебраваў Імшу ў інтэнцыі ўсіх, хто ўтварае парафію, асабліва маладых людзей гэтай супольнасці, каб, прыняўшы Духа Святога ў канфірмацыі, яны маглі жыць паводле прынцыпаў Евангелля

lazdyny 6.

У гаміліі прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі кс. канонік Юрый Марціновіч казаў пра тое, што дзякуючы дарам Духа Святога чалавек становіцца здольным споўніць сваё пакліканне і задачу, даручаную яму ў грамадстве.

У канцы Эўхарыстыі біскуп, звяртаючыся да тых, хто быў узбагачаны сямю дарамі Духа, папрасіў іх не змарнаваць гэтай удзеленай ім вялікай ласкі і развіваць у сабе Божае жыццё.

Канфірмаваныя падзякавалі іерарху і ўсім, хто рыхтаваў іх да гэтай падзеі, важнай у іх жыцці. Асаблівую ўдзячнасць яны выказалі свайму пробашчу кс. Артуру і катэхетцы с. Ірэне Бучынскай, якая шмат часу прысвяціла катэхізацыі.

Урачыстасць завяршылася Ларэтанскай літаніяй перад алтаром Чорнай Мадонны, якой вернікі даручылі свой сённяшні і заўтрашні дзень, просячы, каб Маці Божая Чэнстахоўская захоўвала іх сем'і ў сваёй апецы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі