Skip to main content

Нараджэнне Езуса ў дзіцячай пастаноўцы

Дзеці і моладзь з парафіі Божай Міласэрнасці на Вішняўцы арганізавалі тэатралізаванае прадстаўленне “А Бэтлеем – гэта мы”.

Рэжысёрам і кіраўніком пастаноўкі выступіў вікарый парафіі кс. Максім Бачарнікаў. Дзеці на працягу двух месяцаў рыхтавалі сцэнку ў трох актах. Для парафіян дзеці выступілі 26 снежня, 28 снежня, а таксама выступяць на свята Аб’яўлення Пана, 6 студзеня пасля вячэрняй св. Імшы.
Усіх шчыра запрашаем!