Skip to main content

У Гродзенскай дыяцэзіі адмяняецца дзеянне дыспенсы ад абавязку ўдзелу ў Імшы ў нядзелі і ўрачыстасці

kashkevich gorУ сувязі з паляпшэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі, пачынаючы з Пальмовай нядзелі, якая сёлета прыпадае на 10 красавіка, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сваім дэкрэтам адмяняе ў дыяцэзіі дзеянне дыспенсы ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелю і прадпісаныя ўрачыстасці.

Гэтая дыспенса для вернікаў дыяцэзіі дзейнічала з 20 сакавікa 2020 года.

Такім чынам, усе вернікі Гродзенскай дыяцэзіі абавязаны асабіста, а не анлайн, удзельнічаць у Імшы ў нядзелі і прадпісаныя ўрачыстасці.

Да поўнага заканчэння пандэміі застаюцца ў сіле іншыя абмежаванні і рэкамендацыі, выдадзеныя кампетэнтнай уладай, якія датычацца захавання санітарных нормаў пры правядзенні набажэнстваў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі