Skip to main content

Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі праз Caritas перадалі падарункі дзецям мігрантаў на мяжы

migranty 617 снежня прадстаўнікі Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” перадалі святочныя падарункі для дзяцей мігрантаў, якія сталі ахвярамі міграцыйнага крызісу і апынуліся ў нялюдскіх умовах на беларуска-польскай мяжы.

Падарункі былі дастаўлены ў транспартна-лагістычны цэнтр, што стаў часовым прытулкам для людзей з краін Блізкага Усходу, сярод якіх нямала жанчын і дзяцей.

Падарункі разам з віншаваннямі перадалі дырэктар гродзенскага Caritas кс. доктар Раман Рачко і дырэктар Нацыянальнага Caritas Беларусь кс. канонік Андрэй Аніскевіч.

Гэта была ўжо чарговая партыя дапамогі, перададзеная вернікамі Гродзенскай дыяцэзіі і ўсяго Касцёла на Беларусі мігрантам праз дабрачынную арганізацыю.

migranty 1

Акрамя гэтай дапамогі, якую аказваюць вернікі Каталіцкага Касцёла на Беларусі, у святынях узносяцца малітвы ў інтэнцыі мігрантаў, а таксама ўсіх тых, ад каго залежыць вырашэнне гэтай сітуацыі, каб яна была вырашана як найхутчэй мірным шляхам, з павагай да годнасці кожнага чалавека.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі