Арганізатарам мерапрыемства выступіла міжканфесіянальная місія “Хрысціянскае сацыяльнае служэнне” ў супрацоўніцтве з Аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Гродзенскай епархіі Праваслаўнай царквы. На круглы стол былі запрошаны прадстаўнікі Праваслаўнай царквы, Рыма-каталіцкага касцёла, Евангелічна-лютэранскай царквы, Саюзу евангельскіх хрысціян-баптыстаў.
Якія былі мэты круглага стала, распавёў каардынатар праектаў ММ “Хрысціянскае сацыяльнае служэнне”Аляксандр Шаўчук:
- Мы хацелі праінфармаваць прадстаўнікоў хрысціянскіх цэркваў пра існуючую праблему і разам абмеркаваць магчымыя шляхі і ўмовы, у якіх мы маглі б супрацоўнічаць, каб разам вырашаць праблему гандлю людзьмі.
Вынікам круглага стала, кажа Аляксандр Шаўчук, стала тое, што прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій пазнаёміліся паміж сабой, а таксама ўдзельнікі сустрэчы агучылі дзве першапачатковыя праблемы, якія, на погляд цэркваў, сёння трэба вырашаць у першую чаргу. Найперш трэба больш шырока інфармаваць святароў пра гэтую праблему. Круглы стол паказаў, што не ўсе святары дакладна ведаюць маштабы праблемы гандлю людзьмі і з чым гэта звязана. Таксама ўдзельнікі абмеркавалі магчымасці сумеснай дзейнасці, скіраванай на дапамогу патэнцыйным ахвярам гандлю людзьмі, а таксама тым, каго гэта праблема закранула.
Сярод розных прычын з’яўлення праблемы гандлю людзьмі прысутнічаюць і маральныя прычыны, кажа Аляксандр Шаўчук, акурат у гэтым аспекце касцёл і царква маглі б найбольш дапамагчы – працаваць у духоўным станаўленні і падтрымцы людзей. Ахвярамі гандлю людзьмі часта з’яўляюцца тыя, якія не наведваюць храм.
Па выніках круглага стала выказалася ідэя, як сумеснымі намаганнямі стварыць у Гродне рэабілітацыйны цэнтр для ахвяраў гандлю людзьмі, у якім маглі б працаваць як супрацоўнікі дзяржаўных структур, так і святары.