Skip to main content

Рэкалекцыі для святароў прайшлі ў Тракелях

rec switary 7З 31 жніўня па 2 верасня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбыліся святарскія рэкалекцыі.

У духоўных практыкаваннях удзельнічалі 25 святароў.

Тэмай рэкалекцый сталі словы “Святы Юзаф – апякун Маці Божай”, бо зараз у Паўсюдным Касцёле праходзіць Год св. Юзафа.

У праграме кожнага дня цэнтральнай падзеяй была святая Імша. Праграма ўключала таксама адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, малітву Літургіі гадзінаў, канферэнцыі і братэрскія сустрэчы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі