Skip to main content

Па выніках першага туру ўступнага экзамену ў семінарыю ў Гродне залічаны новыя кандыдаты

2021 07 19 semi 00319 ліпеня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся першы тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску.

Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл.

Акрамя таго, кандыдатам трэба было растлумачыць матывы свайго выбару следаваць за Хрыстом, які кліча іх да працы ў Яго аўчарні ў якасці святароў.

Экзамен прымала экзаменацыйная камісія ў наступным складзе:

старшыня — біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, старшыня Камісіі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў;

ксёндз Ян Раманоўскі, прэфект Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне;

ксёндз Павел Эйсмант, куратар першага курса.

Экзаменацыйная камісія, праінфармаваўшы пра сваё рашэнне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, з чыёй дыяцэзіі паходзяць кандыдаты, і атрымаўшы яго благаслаўленне і згоду, паведамляе, што новымі студэнтамі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі кандыдаты з Гродзенскай дыяцэзіі:

Яўгеній Занеўскі (катэдральная парафія святога Францішка Ксавэрыя, Гродна),
Аляксандр Крыштаповіч (катэдральная парафія святога Францішка Ксавэрыя, Гродна),
Міхаіл Радзіон (парафія Святой Тройцы, Рось).

Другі тур уступнага экзамену на першы курс Вышэйшых духоўных семінарый у Гродне і Пінску адбудзецца ў будынку ККББ у Мінску 9 жніўня бягучага года.

Адказныя за фармацыю будучых святароў у нашай краіне просяць усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых семінарыстаў, а таксама аб новых і святых пакліканнях да святарства.

Паводле Catholic.by