Skip to main content

Біскуп Гродзенскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі ў Адамавічах

adamowiczy bezmowanie 2915 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат).

Падчас святой Імшы іерарх удзяліў групе вернікаў (у цэлым 19 парафіянам) сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

У гаміліі іерарх падкрэсліў важнасць гэтага сакрамэнту, які абавязвае чалавека вызнаваць веру і жыць паводле яе прынцыпаў.

adamowiczy bezmowanie 32

Біскуп заахвоціў тых, хто прыступіў у гэты дзень да канфірмацыі, заўсёды быць блізка да Хрыста на шляху Евангелля, Божых загадаў, любові і прабачэння, служэння Богу і бліжняму.

“З дапамогай Духа Святога ідзіце адважна гэтай дарогай за Уваскрослым Хрыстом, нашым Панам і Збаўцам”, – дадаў іерарх.

Пасля Імшы тыя, хто быў узбагачаны дарамі Духа Святога, выказалі падзяку ўсім, хто рыхтаваў іх да гэтай падзеі.

Словы ўдзячнасці яны выказалі таксама свайму пробашчу кс. Аляксандру Шэмету і сястры кармэлітцы Паўліне, якая займалася іх катэхізацыяй.

Кс. Юрый Марціновіч