Skip to main content

Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў Астравеччыну

ostrowiec 223-24 красавіка Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі наведаў Астравецкі дэканат.

У першы дзень свайго візіту дапаможны біскуп дыяцэзіі ўзначаліў адпустовую ўрачыстасць у гонар св. Юрыя, мучаніка, у Варнянах. 

На наступны дзень іерарх наведаў гістарычны касцёл св. Міхала Арханёла ў Міхалішках. Святыня датуецца 1662 годам і з’яўляецца помнікам архітэктуры ранняга барока, які захаваў скульптурныя пано 1677 года.

Затым біскуп наведаў касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Быстрыцы. У гэтай парафіі асаблівым чынам падтрымліваецца некалькі гадоў культ бл. Міхала Гедройцa, які паходзіць з гэтых земляў, дзе нарадзіўся амаль 600 гадоў таму.

Рэліквіі благаслаўлёнага, які з’яўляецца асаблівым апекуном хворых і сакрыстыянаў і паходзіць, верагодна, з аднаго з найбольш знакамітых літоўскіх княжацкіх родаў, былі ўнесены ў святыню ў 2017 г.

Кс. Юрый Марціновіч