У гэтыя дні ў дыяцэзіяльным рэкалекцыйным цэнтры ў Сапоцкіне адбываецца другі этап рэкалекцый для святароў нашай дыяцэзіі. Іх тэмай, як і на першым этапе, з’яўляецца Божая Міласэрнасць. Чытаючы дзённік бл. кс. Міхала Сапоцькі, ксёндз рэкалекцыяніст Генрых Цярэшка імкнецца па прыкладзе блаславёнага кс. Міхала наблізіць святарам праўду пра Божую Міласэрнасць. На другі этап рэкалекцый прыехала больш за 40 святароў. Заканчэнне сёлетніх рэкалекцый запланавана на другую палову серады, пасля прачытання камюніке курыі. Заахвочваем усіх вернікаў да малітвы за святароў.