Skip to main content

Дзень засяроджання для моладзі лідскай Фары: Бог любіць нас заўсёды

lida fara 813 сакавіка ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) прайшоў дзень засяроджання для моладзі.

Яго праграма адкрылася канферэнцыяй, якую праводзіў айцец піяр Вітальд Пяцельчыц. У ёй святар падкрэсліў, што любоў Бога не мае меры, Ён любіць нас заўсёды, нават калі мы часамі не слухаемся Яго.

Адарацыя, час, каб паразмаўляць з Богам сам-насам, была для ўдзельнікаў магчымасцю ціхай сустрэчы з Езусам, які звяртае да чалавека свае словы ў цішыні сэрца.

Потым адбылася святая Імша, якую ўзначаліў вікарый парафіі ксёндз Раман Вайцяховіч.

На заканчэнне моладзь удзельнічала ў набажэнстве Крыжовага шляху.

На сустрэчы маладыя людзі маглі паразважаць не толькі пра крыж Пана Езуса, але і пра свой штодзённы крыж. Варта пажадаць, каб для кожнага гэты Вялікі пост быў часам сапраўднага засяроджання разам з Езусам.

Дзіяна Бранчэль