Skip to main content

5 гадоў Душпастырства OPEN

1 верасня ў 19.15 у Пабрыгіцкім касцёле будзе адпраўлена св. Імша з нагоды пачатку новага навучальнага года.
Сёлета Душпастырства студэнтаў і рабочай моладзі OPEN, душпастырам якога з’яўляецца кс. Антоні Грэмза, адзначае сваё 5-годдзе. У інтэрв’ю нашаму парталу кс. Антоні адзначыў, што ўрачыстае святкаванне 5-годдзя дзейнасці душпастырства распачнецца 29 верасня, а на 1 кастрычніка запланаваны фэст з удзелам моладзі Гродна.

Душпастырства OPEN і яго душпастыр шчыра запрашаюць старэйшую моладзь Гродна на сустрэчы, якія адбываюцца ў кожны чацвер у Пабрыгіцкім касцёле. У 19.15 адпраўляецца св. Імша, а потым праходзяць сустрэчы. У душпастырстве дзейнічаюць наступныя групы:

біблейская – збіраецца па панядзелках у 20.00

дабрачынная – збіраецца па аўторках у 20.00

адарацыйная – збіраецца па пятніцах у 20.00.

Пачынаючы з гэтага года, кожную 2-ю нядзелю месяца будуць таксама праходзіць сустрэчы для сямей і сужэнскіх пар, якія калісьці наведвалі душпастырства