Што цікавага можна прачытаць у бліжэйшым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Святары на службе ў Гродзенскай дыяцэзіі. Наколькі сёння задаволена патрэба ў святарскіх кадрах? Спецыяльны агляд, падрыхтаваны на аснове афіцыйных дадзеных Касцёла на Гродзеншчыне.
Пастыр ці найміт? Пра святарскі аўтарытэт – з фарматарам новапрэзбітэраў. Як святары імкнуцца быць “добрымі пастырамі” і ў якіх момантах патрабуюць асаблівай падтрымкі – у размове з кс. канонікам Паўлам Салабудам.
Беларускі след у гісторыі абраза Езуса Міласэрнага. Як вядомы на ўвесь свет арыгінал віленскага абраза апынуўся ў Новай Рудзе.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету 23 красавіка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).