Skip to main content

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz13Чытайце ў бліжэйшым нумары “Слова Жыцця”, які выйдзе 26 чэрвеня:

Пра тое, ці беларусы працаголікі, ці існуе адпачынак ад рэлігійных практык і ўвогуле пра абавязак адпачынку – карысная размова з практыкуючым псіхолагам Ірынай Шмак.

Аб праблематыцы колькасці пакліканняў у Беларусі і свеце, прычынах крызісу пакліканняў і магчымых шляхах змены сітуацыі – размова з а. Аляксандрам Жарнасекам MIC, прапаведнікам і рэкалекцыяністам з ордэна айцоў марыянаў.

Пра гісторыю аднаго з найбольш маляўнічых месцаў Гродзеншчыны – капліцу ў Ябланове, якая “магла б быць упрыгожаннем галоўных вуліц Парыжа” – распавядае гісторык Андрэй Вашкевіч.

Гэтыя і іншыя карысныя і цікавыя тэксты для Вас у трынаццатым нумары газеты гродзенскай дыяцэзіі “Слова Жыцця”.

Таксама запрашаем Вас на старонку выдання slowo.grodnensis.by.