Skip to main content

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

czЧытайце ў бліжэйшым нумары газеты “Слова Жыцця”, які выйдзе 24 ліпеня:

“Пра алкагалізм, Божы дар і незалежнасць” – размова з Людмілай пра яе шлях побач з хворым на алкагалізм мужам, пра захаванне сябе і сужэнскую вернасць у такіх сітуацыях.

“Галоўнае – быць сумленным” – гутарым з праваслаўным святаром а. Паўлам Сяргеевым пра рэлігійную сацыяльную дзейнасць, стасункі з прадпрымальнікамі і агульныя праблемы нашых Цэркваў у сферы дабрачыннасці ў сённяшні час.

“Мара Бога” – Бажэна Панасевіч дзеліцца разважаннямі пра свабоду чалавека, задавольванне нашых патрэбнасцей і любоў Бога.

Таксама ліст чытача з пілігрымкі ў тракельскі санктуарый; матэрыял пра шэдэўр італьянскай скульптуры ў Росі ад гісторыка Андрэя Вашкевіча; разважанні рыма- і грэка-каталіцкага святароў да нядзельных чытанняў.

Гэтыя і іншыя карысныя ды цікавыя тэксты для Вас у 15-ым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі “Слова Жыцця”.

Шукайце газету “Слова Жыцця” ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (Кунцаўшчына).

Запрашаем Вас на старонку выдання slowo.grodnensis.by.

У сувязі з водпускам рэдакцыі чарговы нумар газеты “Слова Жыцця” выйдзе 11 верасня.

Жадаем бласлаўлёнага, цудоўнага працягу лета!