Skip to main content

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

szЧытайце ў першым пасля адпачынкавым нумары газеты “Слова Жыцця”, які выйдзе ў бліжэйшую нядзелю, 11 верасня:

“Уздымі вочы і глядзі” – перад урачыстасцю Узвышэння Святога Крыжа галоўны рэдактар, кс. канонік Юрый Марціновіч, заахвочвае нанова зірнуць на ўкрыжаванне – прыклад любові ва ўчынках, а не на словах, і крыніцу сілы.

“Катэхеза сёння патрабуе асабістага прыкладу і ведання папулярных ціктокаў. Размова з катэхеткай” – гутарым з Юліяй Дубінай пра тое, што катэхізацыя можа аб’ядноўваць дзяцей і бацькоў, навошта іншыя прыводзяць дзяцей на навучанне ў Касцёл і пра досвед сучаснай катэхеткі.

“Кава са святаром, альбо пропаведзь у Instagram” – размаўляем з кс. Паўлам Рудзьманам з Баранавічаў аб тым, з чаго пачалася яго дзейнасць у сацсетках, што можа быць крытэрыем поспеху ў каталіцкіх блогераў і што інтэрнэт з’яўляецца толькі адным з рэсурсаў.

Гэтыя і іншыя карысныя ды цікавыя тэксты для Вас у новым нумары “Слова Жыцця”.

Шукайце газету ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (Кунцаўшчына).

Запрашаем Вас наведаць старонку выдання slowo.grodnensis.by і старонку ў Facebook “Слова Жыцця”.