Skip to main content

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz14Чытайце ў бліжэйшым нумары “Слова Жыцця”, які выйдзе 10 ліпеня:

Аб тым, што мелодыі, якія гучаць на св. Імшы, сягаюць ажно IV стагоддзя і захаваліся таксама ў беларускім перакладзе Імшала – размова з Ірынай Хахульскай, доктарам музыкалогіі, якая даследавала адаптацыю лацінскай кантыляцыі ў Рымскім Імшале для дыяцэзій Беларусі.

Пра гісторыю вотаў у свеце, сутнасць іх складання, а таксама аб (не)маленькіх цудах у тракельскім санктуарыі – распавядае кс. канонік Юрый Бяганскі.

Экспрэсіўнасць на св. Імшы, пунктуальнасць і маленькія фігуры Найсвяцейшай Панны Марыі – замалёўкамі з паўночнай Італіі дзеліцца Ангеліна Марцішэўская.

Гэтыя і іншыя карысныя і цікавыя тэксты для Вас у чатырнаццатым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі “Слова Жыцця”.

Таксама запрашаем Вас на старонку выдання slowo.grodnensis.by.