Skip to main content

Біскуп Кашкевіч узначаліў Імшу ў катэдры ў свята Ахвяравання Пана

gromnicy 52 лютага, у свята Ахвяравання Пана, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

На літургіі сабраліся шматлікія жыхары горада. У гэты дзень асабліва маліліся за ўсіх асобаў кансэкраванага жыцця, якія прысвяцілі сябе Богу праз абяцанні евангельскіх цнотаў.

На пачатку іерарх благаславіў запаленыя грамніцы, якія вернікі прынеслі ў гэтае свята ў касцёл.

Свята Ахвяравання Пана нагадвае пра ахвяраванне Езуса ў Ерузалемскай святыні і спаўненне старазапаветных прароцтваў аб прыйсці Месіі, а таксама ўказвае на Езуса Хрыста як адзінае і поўнае праўды Святло “для асвячэння язычнікаў і хвалу народа Ізраэля”.

У традыцыі гэтае свята мае марыйны характар, засяроджваючыся на Маці Божай Грамнічнай. Як Марыя ўнесла Езуса ў Ерузалемскую святыню, так прыносіць святло веруючым. Згодна з традыцыяй у гэты дзень у касцёлах благаслаўляюцца грамнічныя свечкі. Запаленыя грамніцы даюць у рукі канаючым.

Таксама 2 лютага ў паўсюдным Касцёле адзначаецца Сусветны дзень кансэкраванага жыцця, устаноўлены Папам Янам Паўлам ІІ.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Леанід Шчаглоў