Skip to main content

Зімовы лагер для скаўтаў арганізавалі ў Германішках

germaniszki skauty 14Тры дні ў зімовым лесе правялі скаўты Першага мінскага звяза св. Яна Паўла ІІ. Зімовы лагер быў арганізаваны 22-24 студзеня ў Германішках, дзе ўдзельнікі пабывалі таксама ў мясцовым касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Радунскі дэканат).

На заканчэнне хлопцы ўшанавалі Маці Божую Каралеву сем’яў у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях. Скаўты памаліліся ў гэтым святым месцы за свае сем’і і ўсе сем’і парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску, да якой яны належаць, і даверыліся ў апеку Марыі.