Skip to main content

Адышла ў вечнасць мама ксяндза Юрыя Марціновіча (абноўлена)

candle 2038736 1280Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 27 студзеня ва ўзросце 63 гадоў адышла ў вечнасць Анна Марціновіч, мама ксяндза Юрыя Марціновіча, прэс-сакратара Гродзенскай курыі.

Пахаванне адбудзецца 30 студзеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26).

Пачатак у 11 гадзін.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…