Skip to main content

Прыміцыйная Імша ўпершыню адбылася ў смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ

smorgon 1Упершыню ў гісторыі маладой парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбылася прыміцыйная святая Імша.

10 студзеня, у свята Хросту Пана, Імшу цэлебраваў новапрэзбітэр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Мікола Гракаў.

На заканчэнне Эўхарыстыі святар удзяліў вернікам прыміцыйнае благаслаўленне, а яны павіншавалі яго, пажадаўшы, каб святарскі шлях быў шчаслівы і благаслаўлёны.

Пасвячэнне ў ступені прэзбітэрату кс. Мікола прыняў 19 снежня 2020 г. у Мінску ў сваёй роднай парафіі св. Роха. Удзяліў пасвячэнне Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

smorgon 2

Ксёндз Гракаў з’яўляецца супрацоўнікам і перакладчыкам Апостальскай нунцыятуры ў Мінску і інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі catholic.by. 

Вернікі смаргонскай парафіі ўдзячныя новапрэзбітэру за супольную малітву і наведванне iх парафіяльнай супольнасці. 

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: архіў парафіі