Skip to main content

Caritas Гродна раздаў падарункі патрабуючым і заклікае пачаць Новы год з дабра

caritas 3Самотныя пенсіянеры, дзеці-інваліды, сіроты, ветэраны, шматдзетныя сем'і, людзі, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, – галоўныя адрасаты навагодніх і калядных дабрачынных віншаванняў. Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Гродна традыцыйна раздала ім навагоднія падарункі.

Гэта стала магчымым дзякуючы ўдзелу неабыякавых людзей, фінансавай падтрымцы як спонсараў, так і простых людзей. 

“Удзел у дабрачыннасці – трэнд, які моцна развіваецца ў наш няпросты час. Удзельнічаючы ў дабрачыннасці, ты сваім прыкладам натхняеш іншых да высакародных учынкаў”, – адзначаюць у Caritas. 

Таварыства заахвочвае ўдзельнічаць у дабрачынных ініцыятывах любым даступным і зручным для кожнага чынам: ад рэальнай дапамогі ў якасці валанцёра і пераліку грашовых сродкаў на рахунак дабрачыннай арганізацыі да падтрымкі ў медыясферы праз посты і лайкі, а таксама інтэлектуальнае валанцёрства, і рабіць гэта разам з сябрамі, блізкімі, сваімі дзецьмі.

Супрацоўнікі Caritas выказваюць шчырую ўдзячнасць усім, хто аддае, не шкадуючы, ад сэрца, з любоўю, удзелам і спачуваннем. Таварыства Caritas Гродна заклікае не заставацца ўбаку і памятаць, што ўдзел у дабрачыннасці – выдатны спосаб умацаваць уласныя асабістыя каштоўнасці і адчуць, што мы жывём так, каб адпавядаць сваім этычным перакананням.

Дабрачынны рахунак у беларускіх рублях: BY06 PJCB3135 6031 8900 2000 0933 у «Приорбанк» ОАО ЦБУ 600 г. Гродна, вул. Маставая, 37, код PJCBBY2X

Instagram (caritas_grodno)

Наталля Бакей