Skip to main content

Вернікі лідскай Фары дапамаглі патрабуючым

fara pomoc 2У парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) стала традыцыяй, што ў час Адвэнту вернікі памятаюць пра іншых людзей, асабліва тых, якія знаходзяцца ў патрэбе.

Сёлета парафія працягнула сваю добрую святочную традыцыю. Парафіяне на працягу месяца збіралі падарункі: цацкі, прадукты харчавання, адзенне для шматдзетных сем’яў. 

fara pomoc 1

Потым моладзь разам са святаром і сястрой законнай дзялілася на Божае Нараджэнне гэтай невялічкай радасцю, прыносячы падарункі ў сем’і, якім найбольш патрабуецца дапамога, і тым самым увасабляючы ў жыццё думку, што ў гэтыя цяжкія хвіліны трэба падтрымліваць адзін аднаго.

Дзіяна Бранчэль