Skip to main content

Дзеці і моладзь з лідскай Фары ўшанавалі св. Цэцылію

622 лістапада ў касцёле адзначаецца як дзень святой Цэцыліі. Яна з’яўляецца апякункай музыкі, дзяцей, якія спяваюць, і хораў.

З гэтай нагоды дзіцячы і моладзевы хоры парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адзначылі сваё маленькае свята.

Яны сабраліся разам у парафіяльнай святліцы. На вечары быў салодкі стол, вясёлыя гульні і, канешне, спевы. Дзеці і моладзь весела правялі час. Вечар завяршыўся супольнай малітвай.

JM