Skip to main content

Адбылася малітва за расстраляных падчас ІІ Сусветнай вайны жыхароў вёскі Шаулічы

szauliczi 4У мемарыяльным комплексе “Шаулічы” ў Ваўкавыскім раёне, дзе знаходзіцца адзін з буйнейшых помнікаў Беларусі, прысвечаны трагедыі “вогненных вёсак”, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны, адбылася малітва за ахвяраў.

szauliczi 2

На малітве, якую ўзначалілі вікарыi парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску, сабраліся жыхары навакольных вёсак. Такім чынам яны захацелі ўшанаваць памяць пра расстраляных у той час, калі Касцёл моліцца за памерлых, узнесці да Бога малітвы аб збаўленні іх душаў.
Падчас Другой сусветнай вайны 7 ліпеня 1943 г. немцы расстралялі тут 366 чалавек, у тым ліку 120 дзяцей, і спалілі 77 хат. Пасля гэтай крывавай расправы вёска Шаулічы, якую называюць “малодшай сястрой Хатыні”, не адрадзілася, а памяць пра трагедыю была захавана ў мемарыяльным комплексе.

Побач з братэрскімі магіламі забітых мірных жыхароў з’явіліся абеліск, скульптурная кампазіцыя “Воін і падпольшчык”, два крыжы – каталіцкі і праваслаўны.

Падчас рэканструкцыі да 70-годдзя Перамогі на месцы спаленых хат усталявалі 40 драўляных зрубаў-сімвалаў, гранітныя пліты і памятныя таблічкі з імёнамі загінулых. У сэрцы мемарыяла бронзавы звон сумным гукам нагадвае пра сотні загубленых жыццяў.

szauliczi 6

Кс. Юрый Марціновіч