Skip to main content

Дзеці з лідскай Фары пазнаёмілі вернікаў са святымі

lida swenci 4Ружанец – гэта скарб, які трэба адкрыць. Гэты дэвіз асабліва дапамагаў вернікам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) падчас ружанцовай малітвы ў кастрычніку.

Асаблівым чынам знаёміліся з гэтай малітвай маленькія вернікі парафіі. Акрамя таго, яны маглі зрабіць ружанец сваімі рукамі. Дзеці і іх бацькі падышлі да гэтага вельмі крэатыўна.

1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, падчас Імшы з удзелам дзяцей парафіянам прыгадалі пра тое, што важна наследаваць Езуса Хрыста ў сваім жыцці. Была таксама магчымасць пазнаёміцца з некаторымі святымі.

JM