Skip to main content

Сацыяльны пункт дапамогі ў Гродне зноў адкрыўся

caritas dz 1З 1 верасня пасля рамонту зноў адкрыўся сацыяльны пункт дапамогі ў Гродне па адрасе Дзяржынскага, 92.

Супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі працуюць з сацыяльна неабароненымі пластамі насельніцтва, якім патрабуецца падтрымка. У пункце можна атрымаць дапамогу ў выглядзе адзення, абутку, уралагічных памперсаў, мыліц, хадункоў, пасцельнай бялізны і цацак для дзяцей.

caritas dz 2

Звярнуцца ў пункт дапамогі могуць шматдзетныя сем’і, асобы з інваліднасцю, малазабяспечаныя грамадзяне.

Для атрымання дапамогі неабходна сабраць стандартны пакет дакументаў.

Усю неабходную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 56-16-47.
Рэжым працы: аўторак, серада, чацвер.
Прыём дакументаў з 9 да 12 гадзін.
Выдача з 14.30 да 16.30.

caritas dz 3

Aдміністрацыя Рэлігійнай місіi “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі

 

Гродзенская дыяцэзія, дабрачыннасць, Гродна, Карытас