Skip to main content

Фотафакт: каталіцкі і праваслаўны святары павіншавалі галоўную бібліятэку Іўеўшчыны з юбілеем

biblijateka 216 верасня Іўеўская раённая бібліятэка адзначала 75 гадоў свайго існавання.

Як паведамляе ivyenews.by, гэта ўстанова з багатымі традыцыямі, якая заняла годнае месца сярод лепшых установаў культуры не толькі раёна, але і ўсяго рэгіёну.

biblijateka 1

На святочным канцэрце, які праходзіў у Іўеўскім доме культуры, прысутнічала кіраўніцтва раёна і духавенства горада.

Са словамі віншавання звярнуліся пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ксёндз Ян Гавецкі і настаяцель праваслаўнага храма Гаўрыіла Беластоцкага айцец Вячаслаў Пашкевіч.

Днём раней у краіне адзначаўся Дзень бібліятэкара.