Skip to main content

Урачыстасць Першай Камуніі адбылася ў Іўі

iue 2930 жніўня ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі. Да эўхарыстычнага стала ў гэты дзень прыступілі і прынялі Езуса Хрыста ў свае сэрцы 62 дзіцяці.

Звычайна ў іўеўскай парафіі гэтая вялікая ў жыцці кожнага дзіцяці падзея адбываецца напрыканцы мая, але сёлета пандэмія каранавірусу вымусіла перанесці гэтае свята.

Урачыстую святую Імшу, на якой сабраліся шматлікія бацькі, хросныя і блізкія дзяцей, узначаліў пробашч парафіі ксёндз Ян Гавецкі.

На пачатку Імшы ён правёў дзяцей у касцёл, падчас літургіі пажадаў, каб Езус стаў іх лепшым сябрам, і напрыканцы сыграў для дзяцей на гітары.

Каб падкрэсліць важнасць свята, касцёл, як і штогод, быў упрыгожаны вялікай колькасцю кветак і дэкарацый.

Напрыканцы Імшы бацькі і дзеці падзякавалі ўсім, хто далучыўся да падрыхтоўкі ўрачыстасці.

Наперадзе дзяцей чакае “белы тыдзень”.

Рaман Ярмош

Фота: Баляслаў Гавецкі