Skip to main content

Фотафакт: урачыстасць Першай Камуніі ў капліцы ў Хадзілонях

hadziloni 123 жніўня ў капліцы Божай Міласэрнасці ў Хадзiлонях, якая належыць да парафіі ў Першамайску (Шчучынскі дэканат), адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі.

Да эўхарыстычнага стала ўпершыню прыступілі дзве дзяўчынкі і двое хлопчыкаў.

Для невялікай парафіяльнай супольнасці гэты дзень стаў сапраўды значным і радасным, бо гэтая падзея сведчыць пра тое, што супольнасць жывая і развіваецца.

Святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. Юрый Грыцко, які заахвоціў дзяцей часта запрашаць у сваё сэрца Пана Езуса ў святой Камуніі і пажадаў, каб Ён заўсёды быў іх найлепшым Сябрам.

З прычыны пандэміі каранавірусу ўсе запланаваныя ўрачыстасці Першай Камуніі, якія звычайна адбываюцца ў нашых парафіях у маі, былі перанесены на пазнейшы час і на восень. Таму зараз у многіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі дзеці ўпершыню прыступаюць да эўхарыстычнага стала.

Кс. Юрый Марціновіч

 

Хадзілоні, Першая Камунія, дзеці