Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Адноўлены галоўны алтар асвяцілі ў гродзенскім рэктаральным касцёле

24 Жніўня 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 24 Жніўня 2020

altar br 2923 жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне адноўленага галоўнага алтара ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне (пабрыгіцкі).

Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з ім Эўхарыстыю цэлебравалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і святары.

У гэтай урачыстасці падзякі за 30 гадоў вяртання святыні ўдзельнічалі шматлікія жыхары горада над Нёманам. Літургію ўпрыгожыў спевам дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” пад кіраўніцтвам Генрыха Давідовіча.

altar br 26

Усіх прысутных прывітаў рэктар касцёла кс. канонік Антоні Грэмза.

Рэктаральная святыня належыць да найстарэйшых з захаваных касцёлаў у Гродне, а ўсе алтары ў ёй былі знішчаны ў 1950-я гады, калі касцёл прыстасавалі пад склад. Спачатку ім карысталася абласная бальніца, потым – псіханеўралагічны дыспансер.

30 гадоў таму касцёл вярнулі вернікам. За 40 гадоў, што святыню выкарыстоўвалі ў якасці складу, тут знішчылі ўсё ўнутранае аздабленне.

Пусты касцёл асвяцілі і за два гады зрабілі рамонт, але алтароў у ім не было да гэтага часу. Пра іх выгляд можна меркаваць толькі па старых фатаграфіях інтэр’ераў святыні. Часткова захаваліся толькі фрагменты алтароў.

Аднаўляць галоўны алтар касцёла пачалі ў верасні 2019 года. Ён быў зроблены з каменных блокаў, пакрытых венецыянскім мармурам.

Урачыстасць распачалася медыйным прадстаўленнем “Алтар у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне – мінулае і сённяшняе”. Затым адбылася святая Імша.

altar br 31

У гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ўжо 30 гадоў пабрыгіцкі касцёл зноў з’яўляецца месцам малітвы, дзе кожны вернік можа адчуваць сябе бяспечна, і месцам сустрэчы чалавека з Богам.

Старшыня епіскапату Беларусі выказаў удзячнасць Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, якая дабілася перадачы касцёла. Асаблівую падзяку арцыбіскуп выказаў сястры назарэтанцы Стэле Ядкоўскай і яе брату Стафану Ядкоўскаму, якія прычыніліся да перадачы святыні каталіцкай супольнасці. 

“Калі была вызначана дата першага набажэнства, то абаронца веры ў горадзе над Нёманам святой памяці ксёндз прэлат Міхал Арановіч мне сказаў: “40 гадоў таму, калі атэістычныя ўлады зачынілі касцёл, я вынес з яго Найсвяцейшы Сакрамэнт і перанёс у бэрнардыскі, сёння прынясу яго назад”. Як радаваўся гэты стары святар, калі на свае вочы ўбачыў, што гэты касцёл ажыў”, – узгадаў пачаткі іерарх.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі дадаў, што ў гэтым касцёле “пасля 40-гадовага перапынку ўжо 30 гадоў ізноў нараджаецца Хрыстус у Эўхарыстыі як хлебе нашага жыцця”; “у іншых сакрамэнтах Ён умацоўвае сваёй ласкай”, “у Божым слове навучае, як мы павінны жыць”.

Арцыбіскуп падкрэсліў важную ролю, якую спаўняе ў святыні абраз, адзначыўшы, што гэта найперш месца, дзе цэлебруецца Эўхарыстыя. Хаця пасля Другога Ватыканскага Сабору алтар павернуты да вернікаў, тым не менш, значэнне так званага дасаборнага алтара застаецца вельмі важным. Ён арганічна ўпісваецца ў гістарычную кампазіцыю касцёла, сваёй прыгажосцю і выявай сцэны Звеставання прываблівае людзей і становіцца дзейснай прыладай евангелізацыі. У ім знаходзіцца табэрнакулюм – месца, дзе захоўваюцца Святыя Дары. Сцэна Звеставання заклікае наследаваць Марыю і заўсёды згаджацца з Божай воляй, бо гэта ключ да шчасця. 

altar br 23

Арцыбіскуп нагадаў і пра сённяшнія грамадска-палітычныя падзеі ў нашай краіне, на якія, па яго словах, трэба глядзець не толькі як на праблему, але і як на шанц, новую магчымасць. 

“Нельга жыць у застоі. Стаячая ў прудзе вада загнівае, а мы хочам чыстай жывой вады. Лацінская прыказка кажа: “Qui non progredit, regredit” – “Хто не развіваецца, той вяртаецца назад”. Гэтае правіла актуальнае не толькі ў эканоміцы, навуцы, культуры, але і ў грамадскім жыцці”, – сказаў старшыня епіскапату. 

Таму, заўважыў ён, трэба не баяцца ставіць сабе новых патрабаванняў і не баяцца плыць супраць цячэння. “Гэта, аднак, патрабуе не толькі фізічных і інтэлектуальных сіл, але і духоўных. А іх мы можам чэрпаць ад Бога, і перадусім з Эўхарыстыі”, – дадаў арцыпастыр. 

На заканчэнне Імшы біскуп Гродзенскі выказаў удзячнасць рупліваму рэктару касцёла, які вельмі клапаціўся аб тым, каб у гістарычнай святыні з’явіўся алтар. Ён падзякаваў таксама ўсім, хто духоўна і матэрыяльна падтрымаў стварэнне алтара.

Урачыстасць завяршылася канцэртам моладзевага ансамблю “Open” ва ўнутраным дворыку брыгіцкага кляштара, дзе вернікі добра правялі час разам. Таксама была магчымасць наведаць музейную экспазіцыю ў залах пад касцёлам з мясцовым экскурсаводам.

altar_br_21 Download altar_br_21
altar_br_22 Download altar_br_22
altar_br_23 Download altar_br_23
altar_br_24 Download altar_br_24
altar_br_25 Download altar_br_25
altar_br_26 Download altar_br_26
altar_br_27 Download altar_br_27
altar_br_28 Download altar_br_28
altar_br_29 Download altar_br_29
altar_br_30 Download altar_br_30
altar_br_31 Download altar_br_31
altar_br_32 Download altar_br_32
altar_br_33 Download altar_br_33
altar_br_34 Download altar_br_34
altar_br_35 Download altar_br_35
altar_br_36 Download altar_br_36
altar_br_37 Download altar_br_37
altar_br_38 Download altar_br_38
altar_br_39 Download altar_br_39
altar_br_40 Download altar_br_40
altar_br_41 Download altar_br_41
altar_br_42 Download altar_br_42
altar_br_43 Download altar_br_43
altar_br_44 Download altar_br_44
altar_br_45 Download altar_br_45
altar_br_46 Download altar_br_46
altar_br_47 Download altar_br_47
altar_br_48 Download altar_br_48
altar_br_49 Download altar_br_49
altar_br_50 Download altar_br_50
altar_br_51 Download altar_br_51
altar_br_52 Download altar_br_52
altar_br_53 Download altar_br_53
altar_br_54 Download altar_br_54
altar_br_55 Download altar_br_55
altar_br_56 Download altar_br_56
altar_br_57 Download altar_br_57
altar_br_58 Download altar_br_58
altar_br_59 Download altar_br_59
altar_br_60 Download altar_br_60
altar_br_61 Download altar_br_61
altar_br_62 Download altar_br_62
altar_br_63 Download altar_br_63
altar_br_64 Download altar_br_64
altar_br_65 Download altar_br_65
altar_br_66 Download altar_br_66
altar_br_67 Download altar_br_67
altar_br_68 Download altar_br_68
altar_br_69 Download altar_br_69
altar_br_70 Download altar_br_70
altar_br_71 Download altar_br_71

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Эвеліна Лукашэвіч

 

0
  • #гродзенскі пабрыгіцкі касцёл(5)
  • #Дзяржава і Касцёл(7)
  • #рэстаўрацыя(2)
  • #арцыбіскуп Кандрусевіч (42)
  • #біскуп Кашкевіч(140)
  • #Гродна(123)
Створана 24 Жніўня 2020
Абноўлена 24 Жніўня 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя