8 жніўня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт класічнай музыкі ў выкананні заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”, струннае аддзяленне.
У праграме прагучалі класічныя музычныя творы Манюшкі, Моцарта, Баха, Вівальдзі. Праграму завяршыў усім вядомы “Паланэз” Агінскага.
На завяршэнне пробашч парафіі падзякаваў дырыжору і выканаўцам, адзначыўшы, што класічная музыка абуджае ўзнёслыя пачуцці і набліжае да Бога.
Канцэрты арганнай і класічнай музыкі, з благаслаўлення Гродзенскага ардынарыя, сталі для касцёла св. Міхала Арханёла добрай традыцыяй і адбываюцца на працягу многіх гадоў. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга выступае ў ім на працягу ўжо сямі гадоў у маі. Зыходзячы з эпідэміялагічнай сітуацыі ў нашай краіне, канцэрт быў сёлета перанесены на жнівень.
Кацярына Самусік